РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сёньня і вечна! – і мы са шчасьлівых.
Бульбу пастаўлю, гуркі пасалю.
Я і сама не люблю шкадаўлівых, –
Болей суровых і гордых люблю.
 
Ценькая нітачка лёсу-спатканьня.
I за туманам агню не відно.
Дык разбудзі маё сэрца да зьзяньня! –
Хай і пяе, і канае яно,
 
Хай не шукае сабе падабенства
Праўдзе і споведзі наперакор.
...Што ж ты шкадуеш мяне,
                                                            бы ў маленстве
Вецер шаўковы ды сіні чабор?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.