 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
I падкажа мне сьцяжыну гром I яго бурчаньня адгалоскі. Я ўвайду ў забыты Богам дом На краёчку апусьцелай вёскі. Колькі сьпеўных верасьняў сплыло, Колькі белых адшумела маяў... Ў доме гэтым ціша і цяпло I утульна – болей не бывае! Ацішэю. Што там да размоў! На краі самотнае пяшчоты Не баіцца цётухна грамоў, Як і не баіцца адзіноты. Тэпае ад печы да стала, На партрэты дзетак пазірае. (Вось і ўсіх вачамі абняла!) Час такі – што лепей не бывае. Час такі – да хуткасьцяў ахвоч, Нават зь мёдам – часта несалодкі. Малітоўны погляд карых воч Моны Лізы? Не, палескай цёткі! Ах, дзянёчкі, дзетачкі, гады, – Дзе ж яны, сьвітальныя такія? Два вядры, паўнюткія журбы. Два стагоддзі: космас і Марыя.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|