Прадзед Фёдар, конь і паэзія
|
Як на папасе, сустрэліся ў часе, Цела ўмірае, а дух не памрэ. ...Прадзед мой Фёдар лятаў на Пэгасе Пасьля таго, як загоны згарэ. Бабка хрысьцілася ў кут на сьвятога, Ды рыфмачу пападала найперш: «Што ты складаеш, бязбожнік, пра Бога? Чую, што сьмерцю сваёй не памрэш!» Густа дымела табака у піпцы. Богу прадаў а ці д'яблу душу – Сумна-вясёлага ў вогненнай сьвітцы, Вёз яго чыньненька конь з кірмашу. Потым імчаў той віхор над балотам, Біўся разьюшаны вецер з вушэй. Да найсучасных цяпер самалётаў – Дух наўздагонны сягаў і вышэй. Прадзеда сьвітка ці слова сьвітае? Гэта агонія а ці агонь. Рыфму, як іскру, з дарог высякае Незацуглянай паэзіі конь!
|
|