РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
20.VІ.1985 г.

Аляксею Дудараву

 
Спакойнага дня санцалікі ірдзень.
Цяпла напіліся таполі.
А ў сьвеце, дзе столькі балючых падзей,
Жывём, як на атамным полі.
 
Нямала прайшло лікаваньняў і кроз,
Шумяць цемналістыя кроны.
Мне сьветла і горасна так, што наскрозь
Ты бачыш мяне, аддалёны.
 
Ад шкла ветравога пагляд адыму,
I вочы успыхнуць, як неба.
Шчасьлівы? Вядома табе аднаму,
А болей – нікому ня трэба.
 
Я знаю, што родныя мы па жальбе,
Па зорцы, што мкне з абеліска.
Мы едзем, і пальцы дрыжаць у цябе
На чорным пластмасавым дыску.
 
Мінём крутаяр, а журбы не мінём.
Дзе шлях яшчэ выткан раднейшы?
Мы едзем ласкавым раскрыленым днём,
За дзень да вайны ў 41-м.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.