РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зона сьвятла
Зялёны шум. Дарогі палатно.
I прагне, і шукае слова – слова.
Яшчэ ня сьпіць у Мележа вакно,
Яшчэ сьвятло ня гасьне ў Куляшова.
 
Зялёны сьвятлафор а ці імгла,
Наперадзе дыстанцыя ці фініш?
Жыцьцё,
                  жыцьця ты іншага ня мысьліш
На катарзе любові і сьвятла!
 
Аціхнуць спрэчак трэскі. Схлынуць стрэсы.
Дарога сьцежку выбера ў глушы.
I некаму пажаліцца на бессань,
На непагоду ў сьвеце і ў душы.
 
Ды ў час, калі шукае слова – слова,
Зьнябыўшы тлусты тлум і мітусьню,
Агеньчык цыгарэты Куляшова
I журавіны Мележа – прысьню.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.