РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Душа смуткуе, як загнаны зьвер,
Нясьцерпныя
                              залізваючы раны.
...Адкінь журбу і ў новы шлях павер –
Там чабарэц і верас закаханы.
 
I дол палае зорамі суніц,
Лагодныя пялёсткі сыпле ружа.
Хай будзе сто грымотных навальніц! –
Ды ні адна ўжо не застрашыць, дружа.
 
Такія ўжо нам выпалі гады –
Касьмічныя!
                            Сумуе слова «пехаць».
Шукаць ня трэба зельля ад бяды,
I ад сябе – наўрад ці можна зьехаць.
 
Яшчэ ніхто не замаліў грахі
Бязьдзейсным сузіраньнем на аблокі.
Шчыльней самкнём разгалыя шляхі! –
Шчасьлівы шлях ня любіць адзінокіх.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.