РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Трава
Зялёна гляне, як папросіць,
Каб не наехала аўто.
Яе даўно ніхто ня косіць.
Тут не цалуецца ніхто.
 
Маланка блісьне. Згасьне зорка.
Пальецца дождж як з рукава.
Тут на траншэях і прыгорках
Расьце трагічная трава.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.