РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сяйво
Гэта промняў нябачныя гукі
Абудзілі мой ранак нямы.
Дык чаму ж не расьсеюцца мукі
Праз кароткую споведзь зімы?
 
Гэта сонца так жорстка сьмяецца,
Што балюча ўглядацца да сьлёз,
Ці гарачае бацькава сэрца
Чорны воран у дзюбе прынёс?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.