РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Яшчэ ня збыты успамін
На вуснах смагай згорклай.
Маўчу цябе сьвятлом калін,
Каменьнямі узгоркаў.
 
Дубы паўсталі на дыбы.
Вартуе воўк маліну.
Ты вывучаў мяне, нібы
Далёкую краіну.
 
Ўспаролі урвішча грыбы.
Туман лясок ахутаў.
Ты пакідаў мяне, нібы
Перасяленцы хутар.
 
Салонка з хлебам на стале,
Абрусік даматканы.
Ты зноў вяртаешся,
                                          але
Няма мяне, каханы!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.