РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Савіная ноч
Такой журбою асьвятлю,
Зьлістком пытлівым пафліртую
I адкажу табе: «...ня сплю,
Паколькі твой спакой вартую».
 
I абарвецца, як дакор,
Званок. I распадуцца словы.
Густая ноч. Нямы прастор.
Сабака брэша бесталковы
 
На гаражы, на лімузін,
На іншародную  выгоду,
На апусьцелы магазін
Зь лірычнай шыльдаю «Прырода».
 
Далёка – бор. Няблізка – лес.
Глыбока – водар верасовы.
Але, куды ні гляну, – спрэс
Заходзяцца, рагочуць совы!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.