РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Элегія дома
Ці замнога адчаю і болю,
Ці зглынуў нас уедлівы быт?
Шыфаньерамі, кнігамі, мольлю
Гэты дом дастатку набіт.
 
Тут па лесьвіцы крочаць бы ўпотай:
Хто – з балонкай, хто – з рыжым катом.
Тэлевізіяй, сьпешкай, самотай
Да астатку заселены дом.
 
Праўда, скінецца дружна і разам
На пакойнага
                              люд па рублю.
I засьведчыць сьцяна безадказна
Нажавою зарукай «люблю».
 
Стукне ў шыбіну мячык дзіцячы, –
Вецер схопіць гардзіны кілім.
Ў гэтым доме сьмяюцца і плачуць,
Але рэдка сьпяваюць у ім.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.