РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як доўга дождж ілье, а я ня чую.
Наскрозь, да ніткі, вымакла зямля.
Ніхто нам шчасных дзён не навяшчуе,
Як самі мы – сягоньня і пасьля.
 
Вяртаючыся з болю, нібы з бою,
Галубячы ўцалелы успамін,
Нязбыўны мой, заручымся журбою
Зялёнаю, як раска і палын!
 
Даўно няма адказу ў запытаньня,
Жывём пад знакам шанцу і бяды.
I залатой разлукаю каханьня
Апрануты асеньнія сады.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.