РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Я пачакаю
Нічога не вяртаецца назад:
Ні гэты міг, ні гэты дзень, – я знаю.
Ты адыходзіш ціха ў сьнегапад,
А я люблю вясну. Я пачакаю.
 
Разрыў-трава. Нязьбітая раса.
Халодны ветах блудзіць каля гаю.
I наша сьцежка жытам прарасла.
А я люблю жніво. Я пачакаю.
 
Ідуць дажджы – хоць з хаты не вылазь,
Бяссонны год, як лён, перабіраю.
На туфельках, на белым плацьці – гразь.
Я не люблю слаты. Я пачакаю.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.