РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Спроба несэнтымэнтальнага раманса
Тваёй пакуты і сьвятла прычына,
Тваіх скупых і неабачных сьлёз, –
Я возера зь зялёнымі вачыма,
Агромленая голька ў высакос.
 
Гатовая да ўсьмешкі-запытаньня,
Да стоенай насьмешкі з-за вугла,
Спазнала толькі я
                                      азы каханьня?
Ды і ў такім – няшчаснай не была.
 
Зьдзіўляючыся дню і позьняй красцы,
Што на пачатку сьнежня расьцьвіла,
Адчула я хіба што боль па ласцы,
Але і ў ім – жабрачкай не была.
 
Мой дзень былы, нібы капрыз маленства,
Паўторыцца ў пяшчоце і ў жальбе.
Так многа у прыродзе падабенства!
Але няма падобных на цябе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.