РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Хай позьняе лісьце у жоўтай маркоце,
Хай смутак ня мае акрас.
У век, што аглух да крынічных эмоцый,
Дазвольце мне думаць пра Вас.
 
Я дзёрзкія струны да болю кранаю,
Баюся напышлівых фраз.
Зязюля зялёнага гаю, гукаю:
Дазвольце мне думаць пра Вас.
 
Быў шлях. Застаецца кароткая сьцежка.
Бязьлітасна коціцца час.
Успышка імгненьня і дотык усьмешкай –
Усё, што было паміж нас.
 
Гарачыя вусны успыхнуць капрызна,
Нібы закружыў падэграс.
Ніколі. Нічога. Сягоньня і прысна!
Дазвольце мне помніць пра Вас.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.