 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ёсьць тайны знак у песьні неўміручай, А гукі-словы – сэрца спарышы. Ці знацьмеш ты, о колькі рос гаручых Зьмясьцілася на дне маёй душы. Хай над усім мяккі вятрэц трапеча I молада хвалюецца жытцо. Прашу цябе: у гэты сьветлы вечар Не гавары мне праўды пра жыцьцё. Мой белы цьвет асыпаўся дачасна, Гарэзная, вада у шкле стаіць. Але чаму заўсёды гэтак ясна, Так лёгка мне з табою гаварыць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|