РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гэтыя зоркія вочы!
Гэтай пяшчоты прыбой!
Нічога не паўтараецца двойчы.
Я застаюся з табой.
 
Скруха з турботы зьнікае
Лёгка, як сьлед мураўя.
Вецер мяне абвівае
А ці самота твая?
 
Поўныя бездані вочы
Нібы застылі ў мальбе.
Нічога не паўтараецца двойчы.
Як мне запомніць цябе
 
Так,
        каб ня чуў і ня ведаў
Жалю майго краявід,
Так, каб ня бегчы па сьледу
Хваляй салёнай наўзрыд!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.