РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каханьня сад і ластаўка вясны
I дождж, і гром, і несьціханы вецер,
I першы клейкі лісьцік выразны!
...Абуджваюць балючае дасьвецьце
Каханьня сад і ластаўка вясны.
 
Яшчэ з табой мы павяснуем, доля,
Бо соты раз, як позва адкрыцьця, –
У сьветлыні агромленага гольля
Каханьня май і ластаўка жыцьця.
 
Вясна, агонь зялёнага азарту,
Люблю твайго размаху крыгаход...
Зялёны сад – ён стане жоўтым заўтра,
Але нальецца тайнай сілай плод!
 
Аціхне шум. Ацяжалее крона.
Ды зноў успыхне лісьцік выразны.
I блаславіць нашчадак акрылёна
Каханьня сад і ластаўку вясны.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.