РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Фартысіма
Расклад зімы вясна ў архівы сьпіша.
Зь вясны пачнецца мой наступны год.
Фартысіма – расколатая ціша.
Фартысіма – які глябальны лёд!
 
Вось-вось лістоў зялёныя запалкі
Успыхнуць, салютуючы вясьне.
Узбудзяцца зь ліловых сноў фіялкі,
А ў далавах ня хоча таяць сьнег.
 
Скажы, якім найменьнем адгукнецца
Крыжасты крыгалом, нібы разбой?
Заходзіцца ў чаканьні сьвята сэрца,
А на душы ня хоча глохнуць боль.
 
Мы злучым незлучальныя паромы.
Мы соль зьямо, забыўшыся на мёд.
Фартысіма... Яшчэ няма мне стомы.
Фартысіма – які бясконцы лёд!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.