РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зьвіняць вясёлыя лісты
Пад ветлы шум дажджоў.
О, гэта ранішняе: «Ты!»
Вячэрняе: «Няўжо?»
 
Які ж удакладніў мастак
Мой лёс на палатне:
О, гэта радаснае: «Так!»
Сумлівае: «О не!»
 
Два словы: разам, неўпапад!
Нібы з паўзабыцьця...
А гэты белы сьнегапад
I гразь – працяг жыцьця?
 
Ды растае у тумане,
Вяртае дня вярстак,
О, гэта зманлівае: «Не!»
Сардэчнае: «О так!»
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.