РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мэтафара
Я высьветлю цябе зусім зьнянацку
Над ціхім і напорыстым радком.
Мэтафара – ты ёлачная цацка,
Ліловы чад над бацькавым грудком.
 
Калі нячутна сьнег ляціць над сьветам
I доўга не праходзяць маразы,
Ты нібы ў дар зьяўляесься паэту,
Зьдзіўляючы да чуйнае сьлязы.
 
Цябе ня раз лавілі, як какетку,
Прыклейвалі на чыстыя лісты.
Але заўжды была ты этыкетам
Народнае і мудрай прастаты.
 
Не адхіліць бы кволую былінку,
Не разьмяняць на дробязь пачуцьця!
О, гэта ты – нязгасная іскрынка:
Мэтафара сумненьня і жыцьця.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.