РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Боль
Уваж. Хай быль-трава
Ня будзе горкай піжмай.
...Ён, мама, двойчы два
Гэрой. Паклон, што выжыў!
 
У срэбры – галава.
I смута – агнявая!!
Ты, мама, ратных два,
Удоўка радавая.
 
Ты, мама, да канца
Пакорліва-сьвятая...
А некаму сьвінца
Дагэтуль не хапае.
 
А ворагу пячэ
Зялёны звон планеты.
А ў хіжасьці яшчэ
Плянуюцца ракеты.
 
Ня дай жа лёс, калі...
За намі, мама, тыя,
Навекі што ў зямлі
I двойчы два – жывыя!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.