РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі змагла б, вярнула б я ня слова:
Адзін прамень – зямлёй і небам між.
Мой ясны сьвет, зялёная дуброва,
Ты ўсё шуміш, ты ўсё яшчэ шуміш.
 
Адзін прамень! Яго шукаюць рукі
Аблокамі і кручаю паміж.
Зялёны ліст нясьцерпнае разлукі,
А ты зьвініш. Ты ўсё яшчэ зьвініш.
 
Шукае смага ў працы паратунку,
А дзень з гары ляціць, як пара лыж,
Крыжасты шлях сумненьняў і лятункаў,
Чым далей, боль, – мацьней яшчэ баліш!
 
Адкрыты дням і снам трывожным вочы,
Дзе так нацята стоеная ціш!..
Страла, што паўзь мяне прайшла аднойчы,
Ты ўсё ляціш, ты ўсё яшчэ ляціш.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.