РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ля муроў стагодзьдзяў
I рака бруіцца васількова,
I лябёдка плавае ў стаўку.
Не сказаў на разьвітаньне слова –
Толькі сьпешна сьціснуў мне руку.
 
Ля муроў стагодзьдзяў, ля падмуркаў,
Дзе яшчэ ня вымерла сьвятло,
Мітусяцца восы і казюркі,
Ладзячы утульнае жытло.
 
А калі успыхнуць зараніцы
Горача,
                нібыта макаў квет, –
Бачу голаў скрушнае званіцы,
Гамлета трагічны сілуэт.
 
Дружа мой, як абяднела ліра:
Толькі спрэчкі – стрэламі ў сьцяне.
Час – даўно! – ідзе пасьля Шэксьпіра,
А білет на драму – у цане!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.