РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Тата
Позірк пяшчотны злаўлю,
Сьветлы, нібы ад пшаніцы:
– Хочаш, пярсьцёнак куплю,
Хочаш – вазьму завушніцы.
 
Ты клапаціўся дарма:
Вока на цацкі ня мела.
Столькі мне год, што й сама
Я абдарыць бы хацела.
 
Як зажуруся ў жыцьці –
Хоць бы маленькую ўцеху!
А да цябе – не дайсьці,
А да цябе – не даехаць.
 
Ты мой заступнік адзін.
Высахлі сьлёзы. Ня плачу.
Дык хоць у сьне пакладзі
Рукі на лоб мой гарачы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.