РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Наша поле
Вось і пажата наша поле,
Аціхлі сьпеву каласы.
...Мы пасядзім з табой, саколе,
Як і ў мінулыя часы.
 
На шлях няроўны азірнуся
I на удачу – мімаходзь...
Ты не паддайся чорнай скрусе,
Капрызам веку не дагодзь!
 
Сягоньня – ўзьлёт, а заўтра ціша
I крылы складзены стырна.
Але прыслухайся, як дыша
I як пяе душы струна.
 
Адна яна! Адна – да болю,
Да азарэньня, да сьлязы!
I каласіцца наша поле,
Як і ў харошыя часы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.