 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вось бы й не было тугі – бяссоньня, Злых вятроў, занудлівых дажджоў. Чысты сьнег на плоце і балконе. Я кармлю расчулена сягоньня З далані вясёлых сьнегіроў. Лес, ставок ды заінелы кусьцік... Шклінка недаверу звонка хрусьне. Ўецца маладая палазьня. Ўсё ізноў вяртаецца да вусьця: Годы, перазовы, чысьціня. Ты мне праўду залатую схлусіш, Слоўкам недазволеным укусіш, Нібыта юрлівы маразок. Возьмеш – і навекі не адпусьціш Плеч маіх зьнямелы астравок. Будзе сон трывожны і адхланьне. Будзе падаць рэўнасьці шкала. Бласлаўляю сонечнае зьзяньне, Позьняе і дзіўнае вяртаньне Вуснамі – да вусьця і сьвятла!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|