 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
I прыйдуць іншыя, другія, Нібы вясновы – хлыне хор. Ды ў час глыбокай настальгіі Ёсьць сэрцу сьпеўнаму дакор: Там, у палоне шчаснай мукі, Дзе шлях паэта не відзён, Я ноч растрачвала на гукі I на радкі – праменьні дзён. Але – ізноў! – ратункам раньня Любоў і песьня на зямлі. Ва ўсе часы – ад запытаньня Да апраўданьня мы жылі. I прыйдуць іншыя... Ўзаемна Уславім дзён сэрцабіцьцё. Пара мне знаць, што недарэмна Па кроплі траціцца жыцьцё!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|