РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На голас ліры
I кожны дзень – гарачы вырай
Зьдзіўленьняў, радасьці, клапот.
Так я іду на голас ліры,
Дзе ўсё – фантазія, палёт.
 
Які зайздросны сьвет паэта –
Зь нябачных промняў вобраз ткаць,
I – заміраць на схіле лета,
I ў вольным слове ўваскрасаць!
 
Яшчэ сьвітаюць і лунаюць
Сузор'і вернасьці ў палях.
Няхай грамы ператрасаюць,
Пераварочваюць мой шлях.
 
Але гудзе любові крыльле,
Шчасьлівы славячы прыгнёт.
Жыцьцё маё, і там, на схіле,
Ты ўсё – загадкавы палёт.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.