 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Абшар жытны, зіркастыя півоні. Яшчэ на ласку не ўзрасло цаны. Майго маленства залатыя коні I шчырыя – на песьню – цыганы. Рассыпаны па ўзьлесках медуніцы, Гандлюе крама сітчыкам зь нябёс. Смачнейшую бярэ ваду з крыніцы Перасялян здарожаны абоз. Дзяцей варушыць дзядзька чарнавокі: «Прасьпіце, соўкі, сонца ў галавах». Плывуць шляхі, як сьветлыя аблокі... Ды я ня знаю ніц яшчэ пра Шлях! Мне хочацца кудысь перасяліцца I ехаць пад крылатасьцю аблок. ...Імчыць жыцьцё, нібыта калясьніца, А я ў руках трымаю вузялок. Куды ж – здалёк! – вяртаюся напіцца? Даверлівасьць душы, як матылёк. Імчыць жыцьцё, кібыта калясьніца, I я у ім – заманлівы яздок.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|