РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
...Ты нібы зноў купаесься ў рацэ
Нэрвова ў сьне уздрыгвае стыхія.
Вартуе месяц зорак чараду.
Спакойны плаў, а берагі крутыя.
I п'е зара глыбокую ваду.
 
Расьце трава пад буйнаю расою,
Тэмпература яснасьці у руж.
Я захлынуся дзіўнай цішынёю
Блізь вёсачкі, што грэе сорак душ.
 
Лясоў і рэк высокая свабода,
Мне не з пляча з табою быць на «ты».
Спакон вякоў натуршчыца-прырода
Баялася людское сьлепаты.
 
О колькі пад нагамі красак стлела!
О колькі незаўважана цьвіце!
Душа, ты, як ад болю, прасьвятлела,
Ты нібы зноў купаесься ў рацэ.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.