РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Шастае вятрыска па дуброве.
Сонца лістапада – на нулю.
Залатой саломачкі карове
Паўкапешкі шчыра расьсьцялю.
 
Покуль будуць частавацца госьці
Ды цягнуць расчулены хмялёк,
Занясу Барбосу (ягамосьці,
Проша не аб'едзены кусок).
 
Пойдзе галасей руды і хмуры,
Асівее цішыня двара.
Лаз прыкрыю, каб дурніцы-куры
Не ўпусьцілі хіжага тхара.
 
Стане песьні дзіўнай пераборы
Варушыць зрадзелая радня.
Будзе ноч празрыстая. I зоры.
I паўсюль – на сьвеце! – дабрыня.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.