РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вішня
Ясельда. I кладачка, як прасла,
Зоўнае зязюліна «ку-ку».
Молада. Зажурана. I ясна.
Ціха, бы ў таежным тупіку.
 
Дзесьці сьпее сонная залева
I чакае лодачка вясла.
Берагам пакатым ходзіць Ева –
Заатэхнік нашага сяла.
 
Вішня ў квеце, цененькае дрэва
Да смугі – адкрытае вясьне.
Жэўжыкі гукаюць:  «Калалева!»
Каралева? А чаму ж і не!
 
Гэй, дружочкі, хто аклікне Еву,
Хто пашле сардэчны ёй прывет?
Ані вецярочка, ні павеву...
Ападае сам вішнёвы цьвет.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.