РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Такой прысьні, як яблыневы сад.
Там не ачахла сонечная сьцежка.
Хвалюецца высокі сьнегапад,
А на губах – іскрыстая усьмешка.
 
Нібы прадаўшы жыта, сьпяць сваты,
А на вусах – па зманліваму слоўцу.
Мы пройдзем праз драпежныя пасты
Шыпшыньніку і хітрага ядлоўцу.
 
Гусьцее пільнай ночы абалонь,
А наша лодка, як на сьмех, бяз донца.
Ды пройдзем праз калінавы агонь,
Каб затрымацца на узьлёце сонца!
 
Запамятай такою, як была,
Зьдзірала як нясьцерпныя кляйноты.
Сьмяюцца вочы, поўныя сьвятла,
А на губах – гарчавінка самоты.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.