 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Цела ў пастцы голасу, Нібы голас – клетка, І ружы ляцяць на сцэну Як кавалкі чырвонага мяса. Ўдыхае – паветра, Выдыхае – мора. Партэр – тытанік пад вадою, Пярсьцёнкі і брошкі Блішчаць Як чароды рыбы. У яе няма выбару толькі сьпяваць У клетцы голасу, Пакуль язык Як хлыст паганяе згорблены рот. Так будаваліся піраміды, Так бабілонскія сады вырошчвалі. Ня дай ёй скончыць І калі трэба – Забей дзеля мяса, Пах якога яна пажырае.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|