550 Р. Т.
Дзьве сілы крыніцы, дзьве братнія рукі, сталёвыя рукі ў адчай без хістаньняў, два сонца праменьні ў дзень цяжкай дакукі, хто выцягне сьмела насустрач мне сяньня. Каб сіла жывая, крынічная сіла, што панцыр астылай зямлі прабівае, збалелае сэрца агнём запаліла і збавіла душу фіялкавым маем. Дзьве рукі, два пасмы радзімай асновы, дзьве красак галіны, што з маем ня вянуць, дзьве родныя струны із скрыпкі ліповай прыдзеце насустрач мне зморанай сяньня.
|
|