Брат мой, кажуць, ад кулі памёр гнаны доляй у чужыне загінуў. Усё ж Ён срогаму сьвету ў дакор ясны сьмех свой званочкам пакінуў, сінь вачэй адказаў васільком, мілы голас жывым ручайком. Нёс надзею і радасьць для нас... вастрыё засталося ўспамінаў. І адзіны, крывавы адказ: мэдалі із-пад Монта-Касіна, і кашуля з засохшай крывёй і кусочак зямелькі чужой. Лёг у дваццаць вясьняных гадоў, сярод красак цьвітучай Італіі, бы ўчадзеў у пахучых садох, бы расплыўся ў чаруючых далях, у кіпарысах трагічна-сумных, абарванай падзеяй заціх.
|
|