РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Добрай раніцы, Алесь!
Гожы пеўнік на жэрдку залез.
Кукарэкае, крыллем лапоча.
Добрай раніцы, мілы Алесь,
Дарагі, працавіты мой хлопчык!
 
Звоняць песняй даўно жаўрукі.
Мерыць бусел цыбаты балоты.
Выганяюць кароў да ракі,
Адчыніўшы шырока вароты.
 
Добрай раніцы, поле і лес!
Дрэвы, сёлы, дарогі бясконцыя!
Добрай раніцы, хлопчык Алесь!
Добрай раніцы, неба і сонца!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.