 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Доўга, доўга бег цягнік, Покуль не спыніўся. Ён марудзіць не прывык, Вось і замарыўся. I прыехалі да дзедкі Ўнукі-малышы ў адведкі. Глянцам ззяюць клункі — Гэта падарункі: - Дзеду — акуляры Ў дарагім футляры. Бабулі — хусцінку — Вясёлкі часцінку. Дзед вітае: — Мае дзеткі!- I бабуля:- Мае кветкі! — I Тарзанчык: «Гаў-гаў-гаў!» I кот Мурзік: «Мяў-мяў-мяў!» Ўнукі цешацца і скачуць. А бабуля з дзедам плачуць. —Гэта з радасці, унукі, Пасля доўгае разлукі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|