РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чмель
Была ў чмяля жонка —
Рухавая пчолка.
То мядок збірала,
То чмяля частавала.
А ён, надзіманы,
На дыван даматканы
Лёг і кажа рамонкам:
— Маю дрэнную жонку.
Дома толькі начуе.
Днём паклічу — не чуе.
Мёду мае нямала,
Але вострае джала.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.