РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Казулі
Над крыніцай густыя хвоі.
Пад жывою зялёнай стрэшкай
Гнёзды птушак. Да вадапою
Тут казулі праходзяць сцежкай.
 
Неспакойна стрыгуць вушамі.
Ловяць шорах чуйна ў траве.
Не сустрэцца б толькі з ваўкамі!
Хто  не ўцёк ад іх — не жыве.
 
А вадзіца такая чыстая!
О, гаючы крынічны смак!
Самым першым ідзе ўрачыста
У высокай кароне важак.
 
Ім насупраць — ваўкі! Трывога!
Шчэраць зубы, агонь з вачэй.
I казуляў ратуюць ногі,—
Ўсё імчацца шпарчэй і шпарчэй.
 
У казуляў — ногі, як крылы.
Гэта — іх прыгажосць і сіла.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.