РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пра ката і кошку
У дзеда Мікіты -
Коцік сыты-сыты.
А ў бабулі Стэпкі —
Кошачка, як шчэпка.
— Можа памяняем?—
Хітра дзед пытае.
— Калі ж я, прызнацца,
Не хачу мяняцца.
Сыты твой — гультаік,
Сырадой глытае,
А мая — худая,
Ды мышэй ганяе.
Як агорне скруха
Надвячоркам хмурым,
Мне пяе на вуха:
— Му-ры, му-ры, му-ры.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.