РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Козачка, бабуля і ўнучка
Жыла бабуля з унучкай
Каля сяла.
Беленькая козачка
Ў іх была.
 
Брыкаецца козачка
Нагою:
— Хто мяне ў поле
Пагоніць?
 
Устане ўнучка рана,
Па расе
Разам з сонцам козачку
Напасе.
 
А бабуля з сівою
Галавой
Сопкай бульбы
Наварыць ёй.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.