РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Раніца
Ноч праплыла каля сініх азёр.
Сонца з-за бору ўзыходзіць.
Пчолка ўключыла маленькі матор
I паляцела па мёдзік.
 
Птушка-пяюшка тоненька ціўкнула
Гушкаюць промні ластаўку,
Села стракозка на чарацінку,
Крыльцамі робіць гімнастыку.
 
Мыюцца гускі ў халоднай вадзе.
Дым з каміноў цягнецца.
А на заводзе гудок гудзе...
Раніца,
Раніца!
Ра-ні-ца!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.