Зелянеў пявучы май, Да зямлі прыпаўшы. Закахаўся папугай У ластавачку нашу. Не пяюн, а лапатун, Рыжы, як з пажару, Можа ён і прыгажун, Ластаўцы — не пара. Ластавачка над зямлёй Нізка пралятала I на мове, на сваёй, Гэтак шчабятала: — Вопратку тваю хвалю. Гонар — паважаю. Усё ж, скажу, Я не люб-лю Розных папугаяў, Што дзяцей пужаюць. Калі хочаш з намі жыць, Есці нашы мушкі, Навучыся гаварыць Лепш па-беларуску.
|
|