РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зязюлька
— Ку-ку, ку-ку,—
Кукавала,
Усю весну пралятала
Зязюлечка ля сяла
I гняздзечка не звіла
Hi з лісточкаў,
Hi з галінкаў,
Hi з саломін,
Hi з пушынкаў.
Птушанятка ж хоча жьщь.
Дзе яечка палажьщь?
Палажыла салаўісе,
Палажыла вераб'ісе,
А адно яечка —
Дзятлам у гняздзечка.
Дзяцел носам: туп-туп-туп.
— Што такое? Сын ці ўнук?
Усе дзеткі з доўгім носам,
А такі адкуль — курносы,
Б'е малодшых,
Есць за трох,
А задзіра — не дай бог.
Гадавалі,
Бедавалі,
Так і вырас — не пазналі.
I зязюля кукавала,
Але сына не прызнала,
Кажа:
— Я тут ні пры чым,
Гэты дзяцел — твой айчым.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.