 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
І зноў ты выходзіш, на’т боль перамог. Няма перашкоды парывам гарачым. Ня ведаеш стомы, ня знаеш трывог і меч барацьбы не зазнаў няўдачы. Вачэй тваіх сьмелых цяпло не бярэ, нат вуснамі дум я ня ў сілах разьвеяць. Ці бачыш – як часта сьляза мая мрэ, ня сьмеўшы апасьці з апушчаных веяў? З-за лесу даносіцца водгульле струн. Хтось плача ад шчасьця цудоўнаю песьняй. Глянь! – голуб, спакойнае долі вястун, узьняўся і зьнік у цішы паднябесься. Ня слухаеш? Кажаш, што маці дала рубінавы дар з паднямонскіх крыніцаў. а дар гэты – вернае сэрца арла, што ў лёце змаганьня ня знае граніцаў.
1953
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|