РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І зноў ты выходзіш, на’т боль перамог.
Няма перашкоды парывам гарачым.
Ня ведаеш стомы, ня знаеш трывог
і меч барацьбы не зазнаў няўдачы.
 
Вачэй тваіх сьмелых цяпло не бярэ,
нат вуснамі дум я ня ў сілах разьвеяць.
Ці бачыш – як часта сьляза мая мрэ,
ня сьмеўшы апасьці з апушчаных веяў?
 
З-за лесу даносіцца водгульле струн.
Хтось плача ад шчасьця цудоўнаю песьняй.
Глянь! – голуб, спакойнае долі вястун,
узьняўся і зьнік у цішы паднябесься.
 
Ня слухаеш?
                          Кажаш, што маці дала
рубінавы дар з паднямонскіх крыніцаў.
а дар гэты – вернае сэрца арла,
што ў лёце змаганьня ня знае  граніцаў.
 
1953
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.