РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зноў ціха навокал.
                                          Прыляж адпачыць,
так, ночкаю кудраў на белых далонях.
Я ж – слова і вера, ты – сіла і чын.
Абое – на службе крывіцкай Пагоні.
 
Я знаю, – ты гутарыш з роднай зямлёй,
п'еш мудрасьць сівую з курганаў былога,
прашчаешся зь вёскамі, чуючы бой
і просіш у неба для нас перамогі.
 
Суцешся! – Дуб чубам для згоды патрос,
вітаючы мэты адважных і сьмелых.
Скрозь тонкія ж косы шаўковых бяроз
удзячнае сонца на нас паглядзела.
 
1953
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.