РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не чакай у трывожным бяссоньні
на ціхуткі жаночы прыход.
Не жадай у суровае сёньня
дурману палымяных пяшчот.
 
Калі змрок зьліжа скалы Ўралу
і заціхне ўсялякая дзіч,
не прасі, каб я песьні сьпявала,
у свае мужныя рукі ня кліч.
 
Не палонь, адвярні крыху вочы,
не кранай, як уласьнік, рукі,
дарагі, як жыцьцё, Васілёчак,
мне мілейшы за ўсе васількі.
 
1953
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.